крана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Датыкацца, дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

К. рукой.

Нельга к. ядавітыя расліны.

2. Парушаць чый-н. спакой, турбаваць; закранаць каго-, што-н. у гутарцы, прамове.

Яна не хацела кранаць маці.

Аграном кранаў пытанні ўрадлівасці глебы.

3. перан. Хваляваць, расчульваць.

Маё сэрца кранаюць родныя краявіды.

4. Прыводзіць у рух.

Паравоз кранае вагоны.

|| зак. крану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)