Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кісе́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком.

|| прым. кісе́тны, -ая, -ае.

кісламало́чны, -ая, -ае.

Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання.

К. сыр.

кісларо́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, празрысты бясколерны газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння.

|| прым. кісларо́дны, -ая, -ае.

Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спец.).

кіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. кіслы.

2. мн. кісло́ты, -ло́т. Хімічнае злучэнне, якое змяшчае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.

Азотная к.

Саляная к.

|| прым. кісло́тны, -ая, -ае.

кі́сла-сало́дкі, -ая, -ае.

Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак.

Кісла-салодкія яблыкі.

кіслі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Кіславаты прысмак у чым-н.

Слівы з кіслінкай.

кіслі́ца, -ы, ж.

Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзіцца шчаўевая кіслата.

|| прым. кіслі́чны, -ая, -ае.

кіслі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; кі́слены; незак., што.

Рабіць кіслым.

К. боршч.

кісло́тнасць, -і, ж.

Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н.

К. глебы.

Павышаная к. страўнікавага соку.

кісло́тны гл. кіслата.