Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кіпу́чы, -ая, -ае.

1. Бурлівы, пеністы.

К. вадаспад.

2. перан. Напружаны, дзейны.

Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпу́часць, -і, ж. (да 2 знач.).

кіпцю́р і капцю́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых.

2. Пазногаць (разм.).

Паказаць кіпцюры — пра пагрозу.

Трапіць у кіпцюры каму — аказацца, быць пад уладай каго-н.

|| памянш. кі́пцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. кі́пцікавы, -ая, -ае.

|| прым. кіпцю́рны, -ая, -ае і капцю́рны, -ая, -ае.

кіпцюра́сты, -ая, -ае.

3 вялікімі і вострымі кіпцюрамі.

|| наз. кіпцюра́стасць, -і, ж.

кіпяці́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Электранагравальная прылада ў выглядзе спіралі для кіпячэння вады.

кіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў кіпячай вадзе.

3. перан. Гарачыцца, злавацца (разм.).

Ты дарэмна не кіпяціся.

|| зак. закіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца (да 1 і 2 знач.).

кіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны; незак., што.

1. Награваючы, даводзіць да кіпення; гатаваць.

К. малако.

2. Трымаць, варыць у кіпені; стэрылізаваць.

|| зак. закіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны (да 1 знач.).

|| наз. кіпячэ́нне, -я, н.

кіпячо́ны, -ая, -ае.

Такі, які кіпеў.

Кіпячонае малако.

кірава́льнасць, -і, ж.

Здольнасць паддавацца кіраванню (пра механізм, машыну).

Лёгкая к. машыны.

кірава́нне, -я, н.

1. гл. кіраваць.

2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.

Органы дзяржаўнага кіравання.

3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.

Аўтаматычнае к.

4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне.

Дзеяслоўнае к.

кірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

1. чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, працаваць у адпаведнасці з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

К. правілам.

К. перадавымі ідэямі.

2. Браць, трымаць кірунак, рухацца куды-н.

К. на Мінск.

К. на бліжэйшую вёску.