Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

карыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., чым.

1. Выкарыстоўваць для сваёй патрэбы.

К. газам.

К. гарадской бібліятэкай.

2. Выкарыстоўваць што-н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго-н.

К. выпадкам.

К. чужой дабратой.

3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.).

К. поспехам.

К. ўсімі правамі.

|| зак. пакарыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. карыста́нне, -я, н. (да 1 знач.).

кары́сць, -і, ж.

1. Добрыя, спрыяльныя вынікі для каго-, чаго-н.

Прынесці к. радзіме.

2. Матэрыяльная выгада для каго-, чаго-н.; прыбытак.

Мець к. са сваёй працы.

Гаварыць на карысць каго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.

На карысць каго-чаго

1) са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.

Справа вырашылася на карысць работніка;

2) дзеля чыёй-н. выгады, карысці.

Змена месца службы пайшла яму на карысць.

кары́та, -а, Мы́це, мн. -ы, -ры́т і -аў, н.

Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.

Збіць к.

Застацца ля разбітага карыта — ні з чым, страціўшы ўсё набытае.

|| памянш. кары́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. кары́тны, -ая, -ае.

карыфе́й, -я, мн. -і, -яў, м. (высок.).

Выдатны дзеяч у якой-н. галіне.

К. сусветнай літаратуры.

кары́ца, -ы, ж.

Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў, ужыв. як прыправа.

|| прым. кары́чны, -ая, -ае.

кары́цца, кару́ся, ко́рышся, ко́рыцца; незак. (разм.).

Падпарадкоўвацца чыёй-н. волі, уладзе; пакарацца.

кары́ць¹, кару́, ко́рыш, ко́рыць; ко́раны; незак., што.

Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць.

К. жэрдкі.

кары́ць², кару́, ко́рыш, ко́рыць; ко́раны; незак., каго (што) (разм.).

Папракаць, дакараць.

Хопіць яго к.

карычнева-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: карычневы, з карычневым адценнем; карычневы ў спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: карычнева-залацісты, карычнева-чырвоны, карычнева-шэры і інш.

кары́чневы, -ая, -ае.

1. Цёмны, буравата-жоўты (колеру жолуда або карыцы).

Карычневае паліто.

2. у знач. наз. кары́чневыя, -ых. Аб людзях, групах людзей, арганізацыях, блізкіх да фашызму, фашысцкай ідэалогіі.