Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

карне́т¹, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, роўны падпаручніку пяхоты, а таксама афіцэр, які меў гэты чын.

карне́т², -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

карні́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

2. Прыстасаванне над акном звычайна ў выглядзе папярочнага бруса, на якое вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карні́зны, -ая, -ае.

ка́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто карае; удзельнік карнага атрада.

|| прым. ка́рніцкі, -ая, -ае.

карнішо́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Маленькі, зняты хутка пасля цвіцення агурок, прызначаны для марынавання.

2. -у. Гатунак такіх агуркоў.

|| прым. карнішо́нны, -ая, -ае.

ка́рны, -ая, -ае.

Які мае сваёй мэтай караць каго-н.

Карныя меры.

К. атрад.

каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.

К. пячэння.

2. Каркас будынка.

К. дзевяціпавярховага дома.

Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.

Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).

|| памянш. каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. каро́бачны, -ая, -ае.

каро́бчаты, -ая, -ае (спец.).

Які мае выгляд каробкі, карабка.

Каробчатае скляпенне.

каро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка, а таксама некаторых парод буйной рагатай жывёліны (лася, аленя, зубра).

Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах.

Як карова языком злізала каго-што (разм., жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.

|| памянш. каро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

|| прым. каро́він, -а.

К. рык.

каро́зія, -і, ж. (спец.).

Разбурэнне металаў пад уздзеяннем асяроддзя — вільгаці, хімічных рэчываў і пад.

К. жалеза.

|| прым. каразі́йны, -ая, -ае.