Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ка́рлік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек вельмі малога росту.

2. Пра рэч, прадмет і інш. вельмі малога памеру.

Сасна-к.

Дзяржава-к.

|| прым. ка́рлікавы, -ая, -ае.

Карлікавыя дрэвы.

Карлікавае прадпрыемства.

ка́рлікавасць, -і, ж.

1. гл. карлікавы.

2. Хвароба, якая выклікаецца паражэннем залоз унутранай сакрэцыі і выражаецца ў ненармальна малым росце (спец.).

ка́рлікавы, -ая, -ае.

1. гл. карлік.

2. У назвах парод жывёл, відаў раслін, якія вызначаюцца малымі памерамі.

Карлікавая антылопа.

Карлікавая бяроза.

|| наз. ка́рлікавасць, -і, ж.

карма́, -ы́, мн. -ы́, -о́ў, ж.

Задняя частка судна, процілеглая носу.

К. карабля.

|| прым. кармавы́, -а́я, -о́е.

Кармавое вясло.

карма... (гл. корма...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «корма...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: кармакухня, кармарэзка, кармасклад, кармацэх.

кармавы́¹ гл. корм.

кармавы́², -а́я, -о́е.

1. гл. карма.

2. у знач. наз. кармавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х. Матрос, які працуе на карме; рулявы.

кармаку́хня, -і, мн. -і, -хань, ж.

Спецыяльнае памяшканне на ферме для прыгатавання корму жывёле і птушцы.

карманьёла, -ы, ж.

Французская народная рэвалюцыйная песня-танец.

кармі́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (разм.).

Тое, што і карміцель.