Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

каплу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Пакладаны певень, якога адкормліваюць на мяса.

ка́пля, -і, мн. -і, -пель, ж.

Тое, што і кропля.

ка́пнуць гл. ка́паць.

капну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. капа́ць.

2. перан. Унікнуць у што-н.

Толькі капні — знойдзеш недаробкі і хібы рамонту.

капо́т¹, -а, М -по́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адкідная накрыўка розных механізмаў.

К. аўтамабіля.

|| прым. капо́тны, -ая, -ае.

капо́т², -а, М -по́це, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Жаночае плацце свабоднага пакрою; род халата.

капра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. капра́льскі, -ая, -ае.

капро́вы гл. капёр.

капро́н, -у, м.

Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прым. капро́навы, -ая, -ае.

Капронавыя панчохі.

капры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне чаго-н., недарэчная задума, дзівацтва.

Дзіцячы к.

2. перан., чаго. Што-н. нечаканае, выпадковае ў той ці іншай сферы жыцця.

К. моды.

К. прыроды.

|| прым. капры́зны, -ая, -ае.

Капрызнае надвор’е.