Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

капёр, -пра́, мн. -пры́, -про́ў, м. (спец.).

Збудаванне над шахтным ствалом для ўстанаўлення пад’ёмніка.

|| прым. капро́вы, -ая, -ае.

капіі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які знімае копіі з дакументаў, рукапісаў (уст.).

Працаваць капіістам.

2. Мастак, які робіць копіі карцін.

капіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам.

2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

|| прым. капіля́рны, -ая, -ае.

К. ціск.

К. сасуд.

капіля́рнасць, -і, ж. (спец.).

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

капі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -піраваны, капірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -пірава́ны і капіява́ць, -пію́ю, -пію́еш, -пію́е; -піява́ны; незак.

1. што. Знімаць, рабіць копію з чаго-н.

К. дакумент.

2. каго-што. Падрабляць чые-н. рухі, міміку, слепа пераймаць што-н.

К. артыста.

|| зак. скапі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -піраваны, скапірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -пірава́ны і скапіява́ць, -пію́ю, -пію́еш, -пію́е; -пію́й; -піява́ны.

|| наз. капі́раванне, -я, н., капірава́нне, -я, н., капіява́нне, -я, н. і капіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. капірава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і капіро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Капіравальны апарат.

Капіровачныя работы.

капіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па капіраванні.

|| ж. капіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

капіталаўклада́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і пашырэнне дзеючых асноўных фондаў.

капіталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ператварыць (ператвараць) прыбавачную вартасць у капітал (у 1 знач.).

|| наз. капіталіза́цыя, -і, ж.

капіталі́зм, -у, м.

Грамадска-эканамічны лад, які змяніў сабой феадалізм і ў аснове якога ляжаць розныя формы прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, а грамадства складаюць дзве асноўныя групы — уладальнікі сродкаў вытворчасці і наёмныя рабочыя.

Эпоха капіталізму.

|| прым. капіталісты́чны, -ая, -ае.