Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ка́нькаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

|| наз. ка́ньканне, -я, н.

канькі́, -о́ў, адз. канёк, -нька́, м.

1. Спартыўны інвентар, які складаецца са спецыялізаванага абутку і прымацаваных да яго рухомых ці нерухомых вузкіх сталёвых палазкоў; прызначаны для катання на лёдзе.

Фігурныя к.

2. Канькабежны спорт (разм.).

Мой любімы спорт — к.

|| прым. канько́вы, -ая, -ае.

канья́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Моцны алкагольны напітак з вінаграднага спірту.

|| прым. канья́чны, -ая, -ае.

каню́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і каня (у 1 знач.).

кан’юнкту́ра, -ы, ж. (кніжн.).

Становішча, абставіны, што склаліся ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

Міжнародная к.

Палітычная к.

|| прым. кан’юнкту́рны, -ая, -ае.

кан’юнкту́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры; прыстасаванец.

|| ж. кан’юнкту́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

кан’юнкты́ва, -ы, ж. (спец.).

Слізістая абалонка вока, якая пакрывае ўнутраную паверхню павек і пярэднюю частку вочнага яблыка.

|| прым. кан’юнктыва́льны, -ая, -ае.

К. мяшок вока.

кан’юнктыві́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне кан’юктывы.

Хранічны к.

каню́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Памяшканне для коней.

|| прым. каню́шневы, -ая, -ае.

канюшы́на, -ы, ж.

Кармавая травяністая расліна сямейства бабовых з трайчастым лісцем і шарападобнымі кветкамі.

|| прым. канюшы́нны, -ая, -ае і канюшы́навы, -ая, -ае.