Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

канцэсіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік канцэсіі.

|| прым. канцэсіяне́рскі, -ая, -ае.

канча́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

Склонавы к.

канчатко́вы, -ая, -ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

Канчатковае заключэнне камісіі.

Канчатковае рашэнне.

2. Які з’яўляецца вынікам, завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.

К. прадукт.

К. вынік.

Канчатковая мэта.

3. Поўны, даведзены да канца.

Канчатковая перамога.

канча́цца гл. кончыцца.

канча́ць гл. кончыць.

канчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Раменны бізун.

каньён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Глыбокая вузкая даліна, размытая ракой.

|| прым. каньённы, -ая, -ае.

канькабе́жац, -жца, мн. -жцы, -жцаў, м.

Той, хто займаецца канькабежным спортам.

|| ж. канькабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак.

канькабе́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да катання на каньках.

К. спорт.

ка́нькала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

Той, хто канькае, дакучае просьбамі, скаргамі.