Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

іржы́шча і (пасля галосных) ржы́шча, -а, н.

1. Зжатае поле.

Каровы пасвіліся на ржышчы.

2. Астаткі сцёблаў ад зжатага збожжа на полі.

іржэ́ўнік і (пасля галосных) ржэ́ўнік, -у, м.

Тое, што і іржышча.

ірла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ірландыі.

|| ж. ірла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ірла́ндскі, -ая, -ае.

іро́нія, -і, ж.

Тонкая, скрытая насмешка.

Горкая і.

Іронія лёсу — аб недарэчнай выпадковасці.

|| прым. ірані́чны, -ая, -ае.

ірыга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па ірыгацыі.

2. Прылада для гігіены ротавай поласці.

І. дапамагае пазбавіцца ад зубнога налёту ў хатніх умовах.

ірыга́цыя, -і, ж.

1. Штучнае абвадненне зямель.

2. Прамыванне ротавай поласці пры дапамозе ірыгатара (у 2 знач.).

|| прым. ірыгацы́йны, -ая, -ае.

І. канал.

і́рыс, -а, м.

Радужная абалонка вока (спец.).

іры́с, -у, м.

1. Сорт цвёрдых вязкіх цукерак.

2. адз. Суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.

ірэгуля́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Нерэгулярны, не падпарадкаваны агульным правілам.

Ірэгулярныя войскі (якія не ўваходзяць у склад рэгулярнай арміі).

|| наз. ірэгуля́рнасць, -і, ж.

іск, -у, м.

Зварот у суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў (спец.).

Прад’явіць і.

|| прым. і́скавы, -ая, -ае.

Іскавая заява.