Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

іншасказа́нне, -я, н.

Выраз, які мае іншы, умоўны, пераносны сэнс; алегорыя.

і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

іо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Электрычна зараджаная часціца, якая ўтвараецца ў выніку страты ці набыцця электронаў атамамі.

|| прым. іо́нны, -ая, -ае.

Іоннае выпрамяненне.

іпадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльна падрыхтаванае месца для коннаспартыўных спаборніцтваў, а таксама для трэніроўкі коней.

|| прым. іпадро́мны, -ая, -ае і іпадро́маўскі, -ая, -ае (разм.).

Іпадромная дарожка.

Іпадромаўскі рысак.

іпаста́сь, -і, ж.

1. Сутнасць, субстанцыя (спец.).

2. У выразе: у іпастасі каго, у знач. прыназ. з Р (іран.) — у якасці, у ролі.

Настаўнік у іпастасі раённага начальніка.

3. У хрысціянстве: адзін з лікаў трыадзінага бажаства Тройцы (кніжн.).

іпахо́ндрык, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на іпахондрыю.

іпахо́ндрыя, -і, ж.

Хваравіта-прыгнечаны псіхічны стан; беспадстаўная боязь захворвання.

|| прым. іпахандры́чны, -ая, -ае.

І. стан.

іпры́т, -у, Мы́це, м.

Баявое атрутнае рэчыва, якое выклікае нарывы на скуры і агульнае атручэнне арганізма.

|| прым. іпры́тавы, -ая, -ае.

і́рад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Імя вельмі жорсткага цара Іўдзеі.

2. перан. Мучыцель, кат.

Фашысцкія ірады.

ірадыя́цыя, -і, ж. (спец.).

Распаўсюджанне, павелічэнне памераў (пра хвалі, ачагі ўзбуджэння і інш.).

|| прым. ірадыяцы́йны, -ая, -ае.