змяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. гл. змясціцца.
2. Знаходзіцца ў якім-н. месцы, памяшканні.
Сталовая змяшчаецца на першым паверсе будынка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уваходзіць у склад чаго-н.
У кнізе змяшчаецца шэраг карысных звестак.
змяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. змясціць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець, заключаць у сабе.
Лякарства змяшчае вісмут.
Кніга змяшчае многа важных фактаў.
змяя́, -і́, мн. зме́і і (з ліч. 2, 3, 4) змяі́, змей, ж.
Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.
Ядавітая з.
Грымучая з.
|| памянш. зме́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, зме́ек, ж.
|| прым. змяі́ны, -ая, -ае.
З. яд.
зна́вец, зна́ўца і зна́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які валодае вялікімі ведамі ў якой-н. галіне.
знадво́рку, прысл.
Са знешняга, надворнага боку.
Замкнуць дзверы з.
знаёмец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м. (разм.).
Знаёмы чалавек.
Сустрэць старога знаёмца.
знаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; незак.
1. з кім. Уступіць у знаёмства з кім-н.
З. з новымі вучнямі.
2. з чым. Атрымліваць, збіраць звесткі пра што-н.
З. з горадам.
|| зак. азнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 2 знач.) і пазнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; наз. азнаямле́нне, -я, н. (паводле 2 знач.) і знаёмства, -а, н.
З першага знаёмства (з першай сустрэчы).
знаёміць, -млю, -міш, -міць; незак., каго (што).
1. з кім. Рабіць знаёмым.
З. з новым супрацоўнікам.
2. з чым. Даваць каму-н. звесткі пра што-н.
З. з экспанатамі музея.
|| зак. азнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.) і пазнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены.
|| наз. знаёмства, -а, н. (да 1 знач.) і азнаямле́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Адбылося знаёмства.
Азнаямленне з новым заданнем.
знаёмства, -а, н.
1. гл. знаёміцца, знаёміць.
2. з кім і паміж кім. Адносіны паміж людзьмі, якія ведаюць адзін аднаго.
Завесці з.
Парваць з.
Набыць што-н. па знаёмстве.
3. Круг знаёмых (разм.).
Мець вялікае з.
4. з чым. Набыццё ведаў, звестак пра што-н., азнаямленне з чым-н.
З. з культурай народа.