Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

здавальне́нне, -я, н.

Тое, што і задавальненне.

здавальня́цца гл. здаволіцца.

здавальня́ць гл. здаволіць.

здавальня́ючы, -ая, -ае.

1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

З. адказ.

Работа выканана здавальняюча (прысл.).

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

Здаць экзамен на здавальняюча.

здава́цца¹ гл. здацца¹.

здава́цца², здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; незак.

1. гл. здацца².

2. у знач. пабочн. сл. здае́цца, здава́лася. Як быццам, нібыта, відаць.

Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.

Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.

здава́ць гл. здаць.

здаво́лены, -ая, -ае.

Тое, што і задаволены.

|| наз. здаво́ленасць, -і, ж.

здаво́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак., чым (разм.).

Тое, што і задаволіцца.

|| незак. здавальня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і здаво́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

здаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; здаво́ль; -лены; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіць.

|| незак. здавальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і здаво́льваць, -аю, -аеш, -ае.