згу́снуць, -сне; згус, -сла; зак. (разм.).
Згусціцца, загусцець.
Кісель згус.
згу́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
Камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці.
З. крыві.
З. энергіі (перан.: пра вельмі энергічнага чалавека).
|| прым. згу́сткавы, -ая, -ае.
згусці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; зак.
Стаць густым ці больш густым.
Цеста згусцілася.
Хмары згусціліся.
|| незак. згушча́цца, -а́ецца.
|| наз. згушчэ́нне, -я, н.
згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.
Зрабіць густым або больш густым.
З. малако.
З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).
|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. згушчэ́нне, -я, н.
здабы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Маёмасць, уласнасць; тое, што непадзельна стала чыім-н. набыткам.
Сялянскія здабыткі.
Творчасць Янкі Купалы стала здабыткам сусветнай культуры.
2. Дасягненні ў развіцці чаго-н.
Мастацкія здабыткі.
3. Здабытая рэч, прадмет і пад.
Паляўнічы з.
4. Вынік множання.
здабы́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто займаецца здабычай чаго-н.
З. нафты.
2. Чалавек, які здабывае сродкі на жыццё (разм.).
|| ж. здабы́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. здабы́тчыцкі, -ая, -ае.
здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.
1. Дастаць, набыць.
З. цяслярны інструмент.
З. каштоўныя звесткі.
2. Дастаць з нетраў зямлі.
З. каменны вугаль.
З. нафту.
3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.
З. славу.
З. перамогу ў баях.
◊
Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.
З. корань з ліку.
|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. здабы́ча, -ы, ж.
Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).
здабы́ча, -ы, ж.
1. гл. здабыць.
2. Тое, што здабыта, набыта.
здабы́члівы, -ая, -ае (разм.).
Удачлівы ў здабычы.
З. рыбалоў.
|| наз. здабы́члівасць, -і, ж.