Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

збяга́ць гл. збегчы.

збядне́лы, -ая, -ае.

Які збяднеў, стаў бедны.

|| наз. збядне́ласць, -і, ж.

збядне́ць гл. бяднець.

збядня́цца гл. збедніцца.

збядня́ць гл. збедніць.

збяле́лы, -ая, -ае.

Які збялеў, стаў белым, бледным.

З. твар.

З. ад інею лазняк.

збяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць белым, пабялець.

З. ад злосці.

збянтэ́жаны, -ая, -ае.

Разгублены, атарапелы або які выражае разгубленасць, атарапеласць.

З. выгляд.

|| наз. збянтэ́жанасць, -і, ж.

збянтэ́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца.

З. ад нечаканасці.

збянтэ́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго (што).

Выклікаць замяшанне, разгубленасць.

З. каго-н. пахвалой.