Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

збудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць, выбудаваць.

З. палац.

збуцве́лы, -ая, -ае.

Які збуцвеў, струхнелы, спарахнелы.

Крыж з. паваліўся.

збуцве́ць гл. буцвець.

збуя́лы, -ая, -ае.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны).

Збуялае каліўе бульбы.

збуя́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; зак.

Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню.

Буракі збуялі.

збыт, -у, М збы́це, м.

Продаж гатовай прадукцыі.

Рынак збыту.

|| прым. збытавы́, -а́я, -о́е.

збы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., збу́дзецца; збы́ўся, збыла́ся, -ло́ся; зак.

Ажыццявіцца, здзейсніцца, стаць сапраўдным.

Падзеі збыліся.

|| незак. збыва́цца, -а́ецца.

збыць, збу́ду, збу́дзеш, збу́дзе; збыў, збыла́, -ло́; збудзь; збы́ты; зак., каго-што.

1. Знайсці збыт чаму-н., прадаць.

З. тавар.

2. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

З. з рук.

З. бяду з галавы.

|| незак. збыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

збэ́сціць гл. бэсціць.

збяга́цца гл. збегчыся.