збро́длівы, -ая, -ае (разм.).
Шкадлівы, памаўзлівы.
Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прымаўка).
збро́дны, -ая, -ае (разм.).
Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.
Збродная кампанія.
збро́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па вырабе зброі.
збро́снелы, -ая, -ае.
Заплеснелы (пра вадкасць).
Зброснелая вада.
збро́снець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; зак.
Заплеснець (пра вадкасць).
Вада ў сажалцы зброснела.
збро́я, -і, ж.
Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.
Агнястрэльная з.
Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.
Абараняцца са зброяй у руках.
Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).
|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.
Зброевая (збройная) майстэрня.
збру́я, -і, ж.
Прыналежнасці для запрагання каня; вупраж.
|| прым. збру́евы, -ая, -ае і збру́йны, -ая, -ае.
збрысці́, збрыду́, збрыдзе́ш, збрыдзе́; збрыдзём, збрыдзяце́, збрыду́ць; збрыў, -рыла́, -ло́; збрыдзі́; зак. (разм.).
Сысці куды-н., пакінуўшы сваё месца.
Цяля некуды збрыло.
збрыць, збры́ю, збры́еш, збры́е; збры́ты; зак., што.
Зрэзаць брытвай.
З. бараду.
|| незак. збрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
збудава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Будынак, пабудова (рознага віду і прызначэння).
Спартыўнае з.
Гідратэхнічныя збудаванні.