Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зары́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак. (разм.).

1. Закапа́цца, схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым-н. сыпкім, рыхлым.

З. ў сена.

2. Схаваць (твар, галаву) у што-н. мяккае.

З. тварам у падушку.

|| незак. зарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што (разм.).

Закапа́ць у падрыхтаваную яму, упадзіну і пад.

Зарыць носам (зямлю) (разм.) — бегучы, паваліцца тварам на зямлю.

|| незак. зарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зарэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

1. гл. рэгістраваць.

2. Афіцыйна аформіць свой шлюб.

З. ў загсе.

зарэгістрава́ць гл. рэгістраваць.

зарэ́з, -у, м.

У выразе: да зарэзу (разм.) — крайне, вельмі патрэбна.

зарэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся; зак.

Пазбавіць сябе жыцця, перарэзаўшы горла.

зарэ́заць гл. рэзаць.

зарэзервава́ць гл. рэзерваваць.

зарэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

Паказаць, праявіць сябе з якога-н. (звычайна добрага) боку ў чым-н.

З. сябе сумленным працаўніком.

зарэ́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за ракой.

Зарэчныя лугі.