Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зарубцава́цца гл. рубцавацца.

зарубцо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Тое, што і рубцавацца.

Рана зарубцоўваецца.

зарудзе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак. (разм.).

Зрабіцца рудым, зрудзець.

Папера ад сонца зарудзела.

заружаве́лы, -ая, -ае.

Які заружавеў, зрабіўся ружовым.

Заружавелае неба.

заружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць ружовым, паружавець.

Неба на ўсходзе заружавела.

Шчокі заружавелі.

зару́ка, -і, ДМу́цы, ж.

Залог, гарантыя.

У працы з. нашых поспехаў.

|| прым. зару́чны, -ая, -ае.

зару́мзаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пачаць плакаць.

Дзіця зарумзала.

зарумя́ніцца гл. румяніцца.

зарумя́ніць гл. румяніць.

заруне́лы, -ая, -ае.

Пакрыты рунню, зазелянелы.

Зарунелыя палі.