Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зараўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

Зрабіць аднолькавым па ўзроўні з якой-н. паверхняй.

З. яму.

|| незак. зараўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зараўці́, -раву́, -раве́ш, -раве́; -равём, -равяце́, -раву́ць; -ро́ў, -раўла́, -ло́; -раві́; зак.

1. Пачаць раўці.

Бык зароў.

2. перан. Голасна заплакаць; моцна закрычаць (разм.).

зара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны; зак., што.

Плугам зняць з паверхні зямлі.

З. пагорак.

зарачы́ся, -раку́ся, -рачэ́шся, -рачэ́цца; -рачо́мся, -рачаце́ся, -раку́цца; -ро́кся, -ракла́ся, -ло́ся; зак.

Даць зарок не рабіць чаго-н.

З. ўжываць спіртное.

|| незак. зарака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак. (разм.).

1. Вырвацца, зайсці далёка наперад у час атакі, наступлення.

2. перан. Не разлічыўшы сваіх сіл, магчымасцей, правоў, занадта далёка зайсці ў чым-н.

З. ў сваіх патрабаваннях.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абарвацца ўнутры чаго-н. (пра нітку).

Нітка зарвалася ў клубку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна спыніцца, абарвацца.

Голас зарваўся.

|| незак. зарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зарва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́, -рву́ць; -рві́; -рва́ны; зак., што (разм.).

1. Тое, што і уварваць (у 1 знач.).

З. чужое.

2. Абарваць так, каб нельга было знайсці канца (пра нітку).

З. нітку ў матку.

Каб табе зарвала (разм.) — каб ты анямеў.

|| незак. зарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зардзе́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

Зардзелася ранішняя зара.

Зардзеліся шчокі.

заржаве́лы, -ая, -ае.

Пакрыты ржой, ржавы.

З. дрот.

заржаве́ць гл. іржавець.

заржа́ўлены, -ая, -ае.

Заржавелы, ржавы.

З. цвік.