Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засалі́ць гл. саліць.

засапці́, -сапу́, -сапе́ш, -сапе́; -сапём, -сапяце́, -сапу́ць; -со́п, -сапла́, -ло́; зак. (разм.).

Пачаць сапці.

Засоп носам.

засапці́ся, -пу́ся, -пе́шся, -пе́цца; -пёмся, -пяце́ся, -пу́цца; засо́пся, -сапла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Тое, што і запыхацца.

З. ад хуткага бегу.

засарамаці́ць, -ачу́, -аці́ш, -аці́ць; -аці́м, -аціце́, -аця́ць; зак. (разм.).

Тое, што і засароміць.

Яго нічым не засарамаціш.

засаро́мецца, -меюся, -меешся, -меецца; зак.

Адчуць сорам, збянтэжанасць.

засаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго.

Дакараючы або выкрываючы ў чым-н., прымусіць адчуць моцны сорам.

З. гарэзніка.

засарэ́нне, -я, н.

Пашкоджанне страўніка чым-н., што трапіла ўнутр.

З. страўніка.

за́саўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -савак, ж.

Рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на засаўку.

|| прым. за́савачны, -ая, -ае.

засвая́льнасць, -і, ж.

Здольнасць засвойвацца арганізмам або свядомасцю.

Добрая з. праграмы вучнямі.

Высокая з. кармоў.

засве́дчыць гл. сведчыць.