Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

залупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго (разм.).

Лупцуючы, давесці да страты прытомнасці або да смерці.

З. бізуном да непрытомнасці.

залучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., каго (разм.).

Прыцягнуць да ўдзелу ў чым-н., перацягнуць на свой бок.

|| незак. залуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

залыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; залы́ганы; зак., каго (разм.).

1. Накінуць што-н. на рогі, шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы ці завязаўшы вузлом.

З. карову.

2. перан. Уцягнуць у сваю кампанію.

|| незак. залы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

залы́паць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пачаць лыпаць.

З. вачамі.

залы́сіна, -ы, мн. -ы, -сін, ж.

1. Участак галавы ад ілба над скронню, не пакрыты валасамі.

2. Месца на ствале дрэва, дзе садрана кара.

залы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак., што.

Счасаць кару ў якім-н. месцы на дрэве; зрабіць залысіну (у 2 знач.).

З. дрэва.

за́льны гл. зала.

залюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак., кім-чым.

Любуючыся, заглядзецца.

З. на заход сонца.

залюля́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што).

Давесці да дрымоты, да сну, люляючы.

З. дзіця.

залюля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Пачаць люляць.