Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зало́м², -а, мн. -ы, -аў, м.

Разнавіднасць буйнога і тлустага селядца.

зало́мліваць гл. заламаць.

зало́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

Сястра мужа.

З. ў мяне вельмі добрая.

зало́чаны гл. залачоны.

залп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, вінтовак.

Гарматны з. па ворагу.

|| прым. за́лпавы, -ая, -ае (спец.).

за́лпам, прысл.

1. Адначасова з некалькіх гармат, вінтовак.

Выстраліць з.

2. перан. Адразу, без перадышкі (разм.).

Выпіць з.

Расказаць усё з.

залубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Зацвярдзелы, каляны.

Залубянелая вопратка.

залубяне́ць гл. лубянець.

залупі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца.

Скура каля пазногця залупілася.

2. Агаліцца, падняўшы сукенку, спадніцу, загаліцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгару.

Сукенка залупілася.

|| незак. залу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

залупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што (разм.).

1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць.

З. скуру на пальцы.

2. Загнуўшы, падняць угору, загаліць.

З. спадніцу.

|| незак. залу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.