Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

залі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ліло́; залі́; -літы; зак., што.

1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

Рака заліла паплавы.

Сонечнае святло заліло пакоі (перан.: вельмі асвяціла). Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).

2. Абліць, запэцкаць вадкім.

З. сшытак чарнілам.

3. Затушыць вадой.

З. агонь.

4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

З. вуліцу асфальтам.

З. каток.

5. Наліць, напоўніць чым-н.

З. гаручае ў бак.

|| незак. заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) і заліва́нне, -я, н.

залі́ць², залю́, зо́ліш, зо́ліць; зо́лены і залёны; незак., што (спец.).

Апрацоўваць (шкуры) растворам вапны.

|| наз. зале́нне, -я, н.

залічы́цца, -ічу́ся, -і́чышся, -і́чыцца; зак. (афіц.).

Паступіць куды-н., уключыцца ў склад каго-, чаго-н.

З. на службу.

|| незак. залі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.

1. каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.

З. студэнтам.

З. на работу.

З. у адстаючыя.

2. што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.

З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.

З. у агульны бюджэт.

3. што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.

З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.

4. што. Адобрыць, паставіўшы залік.

З. курсавую работу.

|| незак. залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. залі́чванне, -я, н.

|| наз. залічэ́нне, -я, н.

залі́шне, прысл. (разм.).

Звыш меры, занадта.

залі́шні, -яя, -яе (разм.).

Лішні, які перавышае патрэбу, неабходнасць.

Залішнія клопаты.

зало́г, -у, м.

1. Тое, што і заклад.

2. перан. Доказ, гарантыя чаго-н.

З. дружбы.

|| прым. зало́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Залогавае абавязацельства.

зало́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.

|| ж. зало́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зало́жніцкі, -ая, -ае.

зало́за, -ы, мн. -ы, -ло́з, ж.

Орган, які выпрацоўвае і выдзяляе рэчывы, неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.

Слінная з.

Малочныя залозы.

Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| памянш. зало́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. зало́зісты, -ая, -ае (спец.).

З. эпітэлій.

зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.

З. на суку.

З. акопа.

2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.

Заламаць з.