Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чына́ра

(цюрк. činar)

дрэва сям. платанавых, пашыранае на Балканскім паўвостраве, у Крыме, Закаўказзі, Сярэд. Азіі; усходні платан.

чынквечэ́нта

(іт. cinquecento = пяцьсот)

італьянская назва 16 ст., якую ўжываюць гісторыкі культуры для абазначэння перыяду найбольшага росквіту італьянскага Адраджэння.

чынш

(польск. czynsz, ад ням. Zins)

натуральны і грашовы збор, які зямельныя ўласнікі бралі з прыгонных сялян (на Беларусі ў 15—19 ст.).