хейлі́т
(ад гр. cheîlos = губа)
мед. запаленне чырвонай каймы, слізістай абалонкі і скуры губ.
хеймве́р
(ням. Heimwehr, ад Heim = дамашні ачаг + Wehr = абарона)
контррэвалюцыйныя атрады ў Аўстрыі, якія дзейнічалі ў 1918 г. з мэтай задушыць рэвалюцыйны рабочы рух.
хейрака́нцыум
(н.-лац. cheiracanthium)
павук сям. клубіянідаў, які жыве на злаках, чароце па берагах вадаёмаў і ў забалочаных месцах.