Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хе́дар1

(англ. header)

рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.

хе́дар2

(ст.-яўр. cheder = хата)

яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.

хедж

(англ. hedge)

тэрміновая здзелка, заключаная для страхоўкі ад магчымага змянення цэн.

хе́джэр

(англ. hedger)

прадпрыемства, банк, фермер або іншы гаспадарчы суб’ект, які ажыццяўляе хедж.

хедла́йнер

(англ. head-liner, ад head-line = даваць загаловак)

фотанаборная машына з ручной устаноўкай шрыфтавых шаблонаў і фотаматэрыялу.

хеды́ў

(тур. chedîw, ад перс. chadiv)

тытул спадчынных правіцеляў Егіпта ў 1867—1914 гт.