Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канды́да

(н.-лац. candida, ад лац. candidus = белы)

сумчаты грыб падкласа геміаскаміцэтаў, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на раслінах, харчовых прадуктах.

кандыдаміко́з

(ад кандыда + мікозы)

хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца дрожджападобнымі грыбкамі роду кандыда.

кандыда́т

(лац. candidatus = адзеты ў белае)

1) той, каго намячаюць выбраць, прызначыць, прыняць куды-н. (напр. к. у дэпутаты);

2) першая вучоная ступень, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі (напр. к. філалагічных навук).

кандыдату́ра

(ад кандыдат)

асоба, якую намячаюць для прызначэння на пасаду, абрання ў выбарны орган або для прыёму ў якую-н. арганізацыю.

кандыло́ма

(гр. kondyloma = пухліна)

мясцовае вузлападобнае разрастанне скуры або слізістых абалонак чалавека, якое мае запаленчы характар.

канды́ль

(гр. kandelon = лампада)

сорт сакаўных крымскіх яблыкаў.

кандыля́ртры

(н.-лац. condylarthra, ад гр. kondylos = мышчалка + arthron = сустаў)

атрад вымерлых капытных, знешне падобных на драпежных (напр. фенакод), якія жылі ў палеагене.

кандылярые́ла

(н.-лац. candelariella)

накіпны сумчаты лішайнік сям. леканоравых, які трапляецца на кары лісцевых дрэў, гнілой драўніне, валунах, цэментаваных падмурках.

канды́тар

(лац. conditor)

спецыяліст па прыгатаванні салодкіх мучных вырабаў, цукерак і іншых ласункаў.

канды́цыя

(лац. condicio = умова, патрабаванне)

норма, якасць, якім павінен адпавядаць той ці іншы тавар, матэрыял (напр. пасяўная к. насення).