Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кан’екту́ра

(лац. coniectura)

1) меркаванне, здагадка;

2) выпраўленне або аднаўленне на аснове здагадак сапсаванага, цяжкага для чытання тэксту.

канелю́ры

(фр. cannelure = паз, жалабок)

архіт. вертыкальныя жалабкі на ствале калоны або пілястры і гарызантальныя на базе калоны іанічнага ордэра.

канета́бль

(фр. connétable, ад лац. comes stabuli = загадчык стайні)

галоўнакамандуючы французскай арміяй з 12 ст. да 1627 г.

каніба́л

(фр. cannibale < ісп. canibal, ад karibal = караіб)

1) людаед-дзікун;

2) перан. надта люты, жорсткі чалавек.

канібалі́зм

(фр. cannibalisme, ад cannibale = канібал)

1) людаедства;

2) паяданне жывёламі асобін свайго віду;

3) перан. лютасць, жорсткасць, варварства (напр. к. нораваў).

кані́дыі

(ад гр. konia = пыл + eidos = выгляд)

споры бясполага размнажэння ў многіх грыбоў.

каніко́нхіі

(н.-лац. coniconchia)

група вымерлых арганізмаў, якія ўмоўна адносяць да малюскаў рэшткі вядомы ў палеазойскіх адкладах.

кані́кулы

(польск. kanikuły, ад лац. caniculares = самая гарачая пара года)

перапынак у занятках навучэнцаў, студэнтаў на працяглы час для адпачынку;

парламенцкія к. — перапынак у рабоце парламента.

кані́стра

(англ. canister = бляшанка)

невялікі плоскі бак для бензіну, змазачнага масла.

каніфа́с

(гал. kannefas)

лёгкая баваўняная тканіна з рэльефным малюнкам, даўней паласатая.