Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэламе́ра

(ад гр. telos = канец + meros = частка)

канцавы ўчастак храмасомы.

тэла́нтрап

(ад гр. telos = мэта + -антрап)

старажытны выкапнёвы чалавек, рэшткі якога знойдзены ў Паўд. Афрыцы разам з парантрапам.

тэлантэ́ра

(н.-лац. telanthera)

тое, што і альтэрнантэра.

тэлара́нея

(н.-лац. telaranea)

пячоначны мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на сфагнавых балотах.

тэла́рьп

(іт. telari, ад tela = палатно)

прыстасаванні для змены дэкарацый у заходнееўрапейскім тэатры 16—17 ст.

тэ́лас

(гр. telos = мэта)

канечная мэта чаго-н. у старажытнагрэчаскай філасофіі.

тэлафа́за

(ад гр. telos = мэта + фаза)

апошняя фаза непрамога дзялення клеткі (мітозу), наступная за анафазай.

тэле-

(гр. tele = далёка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «які здзяйсняецца на адлегласці», «які дзейнічае на далёкую адлегласць», «тэлевізійны».

тэлеабанеме́нт

(ад тэле- + абанемент)

тэлевізійны або тэлефонны абанемент.

тэлеабане́нт

(ад тэле- + абанент)

тэлевізійны або тэлефонны абанент.