Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэктані́чны

(гр. tektonikos)

1) які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары;

2) які мае адносіны да тэктонікі 1, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары.

тэ́ктар

(лац. tectorium = штукатурка тынк)

тое, што і таркрэт.

тэктонасфе́ра

(ад гр. tekton = будаўнічы + сфера)

сфера зямной кары, якая прымае ўдзел у тэктанічных рухах.

тэкто́ніка

(гр. tektonike = майстэрства будаўніцтва)

1) раздзел геалогіі, які вывучае будову зямной кары, рух яе ўчасткаў, працэсы гораўтварэння;

2) тое, што і архітэктоніка 1.

тэкты́ты

(ад гр. tektos = плаўкі)

невялікія аплаўленыя кавалкі прыроднага шкла, якія, як мяркуюць, з’яўляюцца касмічным рэчывам.

тэлабла́сты

(ад гр. telos = канец + -бласты)

зародкавыя клеткі, з якіх фарміруецца мезадэрма ў першаснаротых.

тэладо́нты

(н.-лац. thelodonti)

падклас вымерлых агнатаў класа парнаноздравых; жылі ў ардовікудэвоне.

тэлазіёзы

(ад тэлазііды)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца тэлазіідамі.

тэлазіі́ды

(н.-лац. thelaziidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз птушак, буйной рагатай жывёлы, зуброў.

тэламарфо́з

(ад гр. telos = канец + -марфоз)

напрамак эвалюцыі арганізмаў у бок вузкай спецыялізацыі.