метагене́з
(адмета- + -генез)
1) адна з форм чаргавання пакаленняў у жывёл, пры якой пакаленне, што развілося палавым шляхам, змяняецца пакаленнем, якое размнажаецца бясполым шляхам;
2) сукупнасць працэсаў ператварэння асадачных горных парод пры апусканні іх у больш глыбокія гарызонты літасферы ва ўмовах павышэння ціску і тэмпературы (параўн. гетэрагонія).
ме́тад
(фр. méthode, ад гр. methodos)
1) спосаб пазнання, даследавання з’яў прыроды і грамадскага жыцця (напр. эксперыментальны м.);
2) прыём, сукупнасць прыёмаў у практычным ажыццяўленні чаго-н., дасягненні канкрэтнай мэты (напр. м. навучання, мастацкі м.).
метадало́гія
(адметад + -логія)
1) вучэнне аб метадах навуковага пазнання;
2) сукупнасць прыёмаў, метадаў, якія прымяняюцца ў асобных навуках і практычнай дзейнасці (напр. м. мовазнаўчага даследавання, м. навучання).
метадо́лаг
(ад метад + -лаг)
спецыяліст у галіне метадалогіі.
метады́зм
(англ. methodism, ад гр. methodos = метад)
1) адзін з кірункаў у пратэстантызме, які аддзяліўся ў 1-й чвэрці 18 ст. ад англіканскай царквы; ад прыхільнікаў патрабуецца строгая дысцыпліна, дакладнае выкананне царкоўных абрадаў;
2) паслядоўнасць у рабоце, навучанні, выхаванні.
метады́ст
(англ. methodist, ад гр. methodos = метад)
1) прыхільнік метадызму 1;
2) спецыяліст па методыцы выкладання якога-н. прадмета.
метады́чны
(гр. methodikos)
1) які мае адносіны да методыкі (напр. м. дапаможнік);
2) планамерны, паслядоўны (напр. м. абстрэл).
метазо́а
(ад мета- + гр. zoon = жывёліна)
агульная назва ўсіх мнагаклетачных жывёл (параўн. пратазоа).
метакартагра́фія
(ад мета + картаграфія)
галіна тэарэтычнай картаграфіі, якая вывучае логіка-метадалагічныя асновы картаграфіі.
метакіне́з
(ад мета- + -кінез)
перыяд дзялення клеткі, у час якога адбываецца перамяшчэнне храмасом у плоскасць экватара клеткі.