Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэзаўра́цыя

(ад гр. thesauros = скарб)

накапленне золата як скарбу прыватнымі асобамі.

тэза́ўрус

(гр. thesauros = скарб)

1) сукупнасць паняццяў з пэўнай галіны навукі, накопленых чалавекам або калектывам;

2) аднамоўны (тлумачальны або тэматычны) слоўнік, які найбольш поўна ахоплівае лексіку дадзенай мовы.

тэ́зіс

(гр. thesis)

1) сцверджанне, якое патрабуе абгрунтавання;

2) палажэнне, якое коратка перадае адну з асноўных думак лекцыі, даклада;

3) літ. слабая частка стапы (параўн. арсіс).

тэі́зм

(ад гр. theos = бог)

рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім (параўн. дэізм, пантэізм).

тэі́н

(фр. théine, ад. н.-лац. thea = чай)

тое, што і кафеін.

тэі́ст

(ад тэізм)

паслядоўнік тэізму.

тэйі́ды

(н.-лац. teiidae)

сямейства яшчарак; пашыраны ў Паўд. Амерыцы.

тэйлары́зм

[ад англ. F. Taylor = прозвішча амер. інжынера (1856—1915)]

сістэма арганізацыі працы на прадпрыемствах, заснаваная на рацыяналізацыі вытворчасці, павелічэнні эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі, павышэнні інтэнсіўнасці працы рабочых.

тэйлерыёзы

(ад тэйлерыіды)

хваробы коней, буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, аленяў, якія выклікаюцца тэйлерыідамі.

тэйлерыі́ды

(н.-лац. theileriidae, ад англ. Theiler = прозвішча англ. ветэрынарнага ўрача)

сямейства паразітных прасцейшых атрада піраплазмідаў, кровапаразіты коней, буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, аленяў.