кабіне́т
(фр. cabinet)
1) службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка;
2) рабочы пакой у кватэры;
3) памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных установах, паліклініках і інш.);
4) урад у некаторых краінах (к. міністраў).
каблагра́ма
(фр. câblogramme)
тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.
кабо́мба
(н.-лац. cabomba)
водная травяністая расліна сям. кабомбавых з бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі; на Беларусі культывуецца ў акварыумах.
кабрыёль
(фр. cabriole)
1) фігура парнай акрабатыкі, калі адзін акрабат выводзіць другога ў стойку на выцягнутых руках, рыўком прапусціўшы яго паміж расстаўленымі нагамі;
2) скачок каня з сагнутымі пярэднімі і выцягнутымі заднімі нагамі;
3) скачок у класічным балетным танцы.
кабры́раваць
(фр. cabrer = літар. паднімаць на дыбы)
паварочваць самалёт у палёце вакол папярочнай восі, паднімаючы нос самалёта.
кабрыяле́т
(фр. cabriolet)
1) лёгкі двухколы экіпаж 1 з адным сядзеннем без козлаў;
2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам.
кабу́кі
(яп. kabuku = адхіляцца)
від класічнага тэатра Японіі, які ўключае музыку, танцы, драму.
кабу́л
(афг. Kabul = назва сталіцы Афганістана)
востры соус з соі і розных спецый для прыправы страў.
кабура́
(рус. кобура, ад цюрк. kubur = калчан)
1) футляр для пісталета;
2) скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.
кабы́з, ко́быз
(казах. kobyz)
казахскі двухструнны смычковы музычны інструмент.