Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кабатые́ла

(н.-лац. cabatiella)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці чорных парэчак, канюшыне.

кабачо́к

(рус. кабачок, ад цюрк. kabak)

расліна сям. гарбузовых з пладамі пераважна прадаўгаватай формы, а таксама плод гэтай расліны.

кабашо́н

(фр. cabochon)

каштоўны камень, якому пры шліфоўцы нададзена форма выпуклай з аднаго боку лінзы.

ка́бель

(ням. Kabel, гал. kabel)

электрычны провад з асобай ізаляцыяй для перадачы на вялікую адлегласць электрычнай энергіі або электрычных сігналаў.

ка́бельтаў

(гал. kabeltouw)

1) марская мера даўжыні, роўная 185,2 м;

2) тоўсты марскі пяньковы канат.

кабе́рац

(польск. kobierzec)

дыванок пад ногі.

кабернэ́

(фр. cabernet)

1) сорт вінаграду з цёмна-сінімі ягадамі;

2) чырвонае віно з такога вінаграду.

кабеста́н

(фр. cabestan)

лябёдка з вертыкальным барабанам, якая выкарыстоўваецца для падцягвання суднаў да берага, падымання якара і інш.

кабе́я

(н.-лац. cabaea)

паўкустовая расліна сям. сінюхавых з перыста-складаным лісцем і фіялетавымі кветкамі ў выглядзе званочкаў, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

кабі́на

(фр. cabine)

невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння (напр. к. для тэлефонных размоў, к. грузавіка).