Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэатраліза́цыя

(ад тэатральны)

прыстасаванне несцэнічнага твора для паказу ў тэатры, увядзенне ў твор элементаў сцэнічнага дзеяння.

тэатра́льны

(лац. theatralis)

1) які мае адносіны да тэатра, звязаны з тэатрам (напр. т-ая зала, т. сезон);

2) прызначаны для тэатра, для падрыхтоўкі акцёраў (напр. т-ая музыка, т-ая студыя);

3) характэрны для работнікаў тэатра (напр. т-ыя прыёмы);

4) перан. які вызначаецца тэатральнасцю (напр. т-ая поза).

тэатрама́нія

(ад тэатр + манія)

празмернае захапленне тэатрам.

тэафедры́н

(ад лац. thea = чай + эфедрын)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры бранхіяльнай астме.

тэафілі́н

(ад лац. thea = чай + гр. phyllon = лісток)

алкалоід, які змяшчаецца ў лісці чайнага куста і выкарыстоўваецца як сасударасшыральны і мачагонны сродак.

тэбаі́н

[ад н.-лац. (opium) thebaicum = опіум з ваколіц Фіў, старажытнаегіпецкага мястэчка]

арганічнае злучэнне, алкалоід, які змяшчаецца ў опіуме; выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу лекавых прэпаратаў.

тэгена́рыя

(н.-лац. tegenaria)

павук сям. лейкавых, які жыве ў жылых памяшканнях і іншых пабудовах.

тэ́гмы

(гр. tegma = аддзел)

групы аднолькава пабудаваных сегментаў, якія аб’ядноўваюцца ў аддзелы цела членістаногіх, напр. галава, грудзі, брушка.

тэ́гула

(лац. tegula = чарапіца)

цвёрдая, звычайна трохвугольная пласцінка, якая адыходзіць ад мембраны, што злучае крыло з грудзьмі насякомых.

тэ́за

(фр. thése, ад гр. thesis)

тое, што і тэзіс.