Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інкрустава́ць

(лац. incrustare)

рабіць інкрустацыю.

інкруста́цыя

(лац. incrustatio = пакрыццё чым-н.)

узоры, малюнкі на паверхні якога-н. прадмета з урэзаных у яе кавалачкаў дрэва, косці, перламутру і інш.

інкрымінава́ць

(с.-лац. incriminare)

прад’яўляць каму-н. абвінавачванне ў чым-н. (напр. і. пакражу).

інкрыміна́цыя

(с.-лац. incriminatio)

прад’яўленне каму-н. абвінавачвання ў чым-н.

інкрэто́рны

(ад інкрэты)

тое, што і гарманальны.

інкрэ́ты

(лац. incretus = выдзелены)

тое, што і гармоны.

інкрэ́цыя

(лац. incretio = выдзяленне)

выдзяленне пэўнай групай залоз арганізма чалавека і жывёл асаблівых фізіялагічна актыўных рэчываў (гармонаў) непасрэдна ў кроў або лімфу.

інкуба́тар

(ад лац. incubare = выседжваць птушанят)

апарат для штучнага вывядзення маладняку сельскагаспадарчых птушак з яец.

інкубато́рый

(ад лац. incubare = выседжваць птушанят)

спецыяльны будынак, дзе ўстаноўлены і дзейнічаюць інкубатары.

інкуба́цыя

(лац. incubatio = выседжванне птушанят)

1) штучнае вывядзенне маладняку сельскагаспадарчых птушак у інкубатарах;

2) скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе знешніх сімптомаў.