Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інквізі́тар

(лац. inquisitor = следчы)

1) член інквізіцыйнага суда;

2) перан. жорсткі чалавек, мучыцель.

інквізі́цыя

(лац. inquisitio = вышук, расследаванне)

1) следчая і судовая арганізацыя, створаная ў 13 ст. каталіцкай царквой для барацьбы са сваімі праціўнікамі, якая дзейнічала шляхам тайнага шпіянажу і жорсткіх катаванняў; існавала да пач. 19 ст.;

2) перан. жорсткасць, пакута.

інквіліні́зм

(ад лац. inquilmus = арандатар, жылец)

адна з форм міжвідавых узаемаадносін, разнавіднасць сінайкіі, калі жывёла-інквілін, пранікаючы ў жыллё іншага віду, звычайна знішчае гаспадара.

інклінаме́трыя

(ад лац. inclinare = нахіляць + -метрыя)

вызначэнне вугла нахілу і азімута скрыўлення свідравіны, каб кантраляваць яе тэхнічны стан і атрымліваць неабходныя геалагічныя звесткі.

інкліна́тар

(ад лац. inclinare = нахіляць)

; прыбор для вымярэння магнітнага схілення.

інкліно́метр

(ад лац. inclinare = нахіляць + -метр)

прыбор для вымярэння скрыўлення буравой свідравіны.

інклюзі́ў

(фр. inclusif = які ўключае ў сябе)

лінгв. займеннікавыя або дзеяслоўныя формы, якія ўказваюць на тое, што адрасат маўлення ўваходзіць у лік удзельнікаў дзеяння.

інко́гніта

(іт. incognito, ад лац. incognitus = непазнаны, невядомы)

1) таемна, скрытна, хаваючы сваё імя (з’явіцца і.);

2) прабыванне пад выдуманым імем (захоўваць сваё і.);

3) асоба, якая ўтойвае сваё сапраўднае імя (сустрэцца з і).

інкрасбры́дынг

(англ. incrossbreeding)

скрыжоўванне дзвюх добра спалучальных інбрэдных ліній розных парод жывёл для атрымання высокапрадукцыйнага патомства.

інкро́сінг

(англ. incrossing)

скрыжоўванне дзвюх інбрэдных добра спалучальных ліній адной пароды жывёл для атрымання высокапрадукцыйнага патомства.