Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тытані́т

(ад тытан)

мінерал класа сілікатаў бурага, жоўтага ці зеленаватага колеру, які трапляецца ў выглядзе дробных зярнят і выкарыстоўваецца для атрымання тытану.

тытані́чны

(гр. titanikos)

1) які вызначаецца надзвычайным розумам, вялікім талентам;

2) велізарны па сіле, размаху.

тытантэ́рый

(ад тытан + -тэрый)

буйное няпарнакапытнае млекакормячае 3 групы брантатэрыяў, якое жыло ў палеагене.

ты́тул

(лац. titulus = надпіс)

1) ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне (барон, граф, князь і інш), якое падкрэслівае прывілеяванае становішча асобы;

2) ганаровае званне як прызнанне заслуг у спаборніцтве, дзейнасці (напр. т. чэмпіёна свету па шахматах);

3) элемент кнігі, брашуры, дзе змешчаны загаловак выдання, прозвішча аўтара, назва выдавецтва, адзначаны месца і год выдання; тытульны ліст.

тытулава́ць

(лац. titulare)

называць каго-н. у адпаведнасці з тытулам, званнем, чынам.

тыту́нь

(кр.-тат., тур. tütün)

1) травяністая расліна сям. паслёнавых, лісце якой багата нікацінам;

2) высушанае і дробна нарэзанае лісце гэтай расліны, якое ідзе на курэнне.

тытэ́стар

(ад англ. tee = чай + tester = які спрабуе)

спецыяліст па дэгустацыі чаю.

тыф

(н.-лац. typhus, ад гр. typhos = зацямненне свядомасці)

умоўнае абазначэнне некаторых вострых інфекцыйных хвароб (напр. брушны т., сыпны т.), якія характарызуюцца высокай тэмпературай цела і парушэннем свядомасці.

тыфлапедаго́гіка

(ад гр. typhlos = сляпы + педагогіка)

састаўная частка дэфекталогіі, якая займаецца пытаннямі выхавання і навучання дзяцей са слабым зрокам і сляпых.

тыфлатэ́хніка

(ад гр. typhlos = сляпы + тэхніка)

1) раздзел тыфлапедагогікі, які распрацоўвае тэхнічныя сродкі для пераадолення слепаты і разладу зроку;

2) сукупнасць тэхнічных сродкаў, прызначаных для карэкцыі або кампенсацыі дэфектаў зроку.