Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мада́льны

(фр. modal, ад лац. modus = спосаб)

які выражае мадальнасць (напр. м-ыя дзеясловы).

мада́м

(фр. madame)

ветлівы зварот да замужняй жанчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах (звычайна далучаецца да прозвішча).

мадапала́м

(англ. madopollam, ад інд. Madopollam = назва горада ў Індыі)

белая шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць бялізну.

мадо́нна

(іт. madonna)

1) старадаўні зварот да жанчыны ў Італіі;

2) Божая маці, багародзіца ў католікаў і яе выява ў скульптуры і жывапісе;

3) перан. жанчына, якая ўяўляецца ўвасабленнем прыгажосці, пакорнасці і нявіннасці.

мадрыга́л

(фр. madrigal, ад іт. madrigale)

невялікі інтымна-жартоўны верш, што ўключае камплімент, найчасцей адрасаваны жанчыне.

мадрэпо́ры

(іт. madrepora)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа каралавых паліпаў, з шкілетаў якіх утвараюцца каралавыя рыфы.

мадуло́метр

[ад мадул(яцыя) + -метр]

прыбор для вымярэння каэфіцыента амплітуднай мадуляцыі.

мадулява́ць

(лац. modulan = спяваць, іграць)

1) муз. пераходзіць з адной танальнасці ў другую (напр. м. голасам);

2) змяняць характар ваганняў (напр. м. электрычны ток).

мадуля́тар

(лац. modulator = які захоўвае рытм)

прыбор, пры дапамозе якога ажыццяўляецца мадуляцыя 2.

мадуля́цыя

(лац. modulation = мернасць)

муз. пераход з адной танальнасці ў другую;

2) змяненне характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты (напр. м. святла).