Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мембра́на

(лац. membrana = перапонка)

l) тонкая абалонка, перапонка ў арганізме; тонкая пагранічная структура, размешчаная на паверхні клетак і ўнутрыклетачных часцінак;

2) тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца; выкарыстоўваецца для ператварэння электрычных або механічных ваганняў у гукавыя (напр. м. тэлефона, м. радыёпрыёмніка).

мемі́стар

[ад англ. mem(ory) = памяць + (res)istor = які ўтварае апору]

электрахімічная кіруючая апора, здольная запамінаць пададзены на яе сігнал.

мемо́рыя

(лац. memoria = памяць)

выпіска, запіс з кароткім выкладаннем сутнасці якой-н. справы.

мемуа́ры

(фр. memoires = успаміны)

літаратурны твор у форме ўспамінаў аб людзях і падзеях, сучаснікам або ўдзельнікам якіх быў аўтар.

мена́да

(гр. mainas, -ados = літар. шалёная, раз’юшаная)

жрыца Вакха, вакханка ў Стараж. Грэцыі.

менажо́р

(фр. ménageur)

тое, што і менеджэр 2.

менані́ты

[ад гал. Menno Simons = імя нідэрл. рэлігійнага дзеяча (1496—1559)]

члены пратэстанцкай плыні ў Нідэрландах (дзе была заснавана ў 16 ст.), ЗША, Канадзе, якая прапаведуе пакорлівасць, непраціўленне злу, пацыфізм.

менарагі́я

(ад гр. men = месяц + rhegnymi = перапыняюся)

узмацненне менструальных кровацячэнняў пры захворваннях маткі.

менгі́р

(кельц. menhir, ад men = камень + hir = доўгі)

мегалітычны помнік (гл. мегаліт) у выглядзе прадаўгаватага каменя, пастаўленага вертыкальна, які ў старажытнасці меў культавае значэнне.

мендэлі́зм

[ад чэш. J. Mendel = прозвішча чэш. прыродазнаўцы (1822—1884)]

вучэнне аб заканамернасцях спадчыннасці, якое паклала пачатак генетыцы.