Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мелантэры́т

(ад гр. melanteria = чорная паста)

мінерал класа сульфатаў зялёнага, шэрага, шаравата-чорнага колераў са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вырабу фарбаў, чарніла.

меланхалі́чны

(гр. melancholikos)

1) які мае адносіны да меланхоліі, характарызуецца ўласцівымі ёй рысамі (напр. м. характар);

2) сумны, тужлівы, задумлівы (напр. м. настрой).

меланхо́лік

(гр. melancholikos)

1) чалавек меланхалічнага тэмпераменту;

2) чалавек, схільны да тугі, журботы, задумлівасці;

3) хворы на меланхолію.

меланхо́лія

(гр. melancholia)

1) сумны настрой, туга, задумлівасць;

2) устарэлая назва дэпрэсіі.

мелапе́я

(гр. melopoiia)

1) вучэнне аб мелодыі ў Стараж. Грэцыі;

2) тое, што і мелодыка.

ме́лас

(гр. melos = песня)

агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы.

мела́смія

(н.-лац. melasmia)

недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на лісці дрэвавых і травяністых раслін.

мелаты́пія

(ад мела- + -тыпія)

друкаванне нот друкарскім спосабам.

меле́на

(гр. melaina, ад melas, -anos = чорны)

чорны дзёгцепадобны кал як прымета крывацёку ў страўніку або стрававальным тракце.

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.