Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тыгмана́стыя

(ад гр. thigma = дотык + настыі)

рух органаў раслін у адказ на дотык або трэнне.

тыгматрапі́зм

(ад гр. thigma = дотык + трапізмы)

тое, што і гаптатрапізм.

тыгр

(лац. tigris, ад гр. tigris)

буйная драпежная млекакормячая жывёла сям. кашэчых аранжава-жоўтай з чорнымі палосамі афарбоўкі.

тыко́нд

[ад ты(тан) + канд(энсатар)]

ізаляцыйны матэрыял з двухвокісу тытану ў сумесі з глінай, які выкарыстоўваюць як дыэлектрык для кандэнсатараў.

тыксатрапі́я

(ад гр. thiksis = дотык + -трапія)

здольнасць дысперсных сістэм вяртаць зыходную структуру, разбураную механічным уздзеяннем; мае практычнае прымяненне ў тэхналогіі лакафарбавых матэрыялаў, кляёў і інш.

тылапі́лус

(н.-лац. tylopilus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, знешне падобны да баравіка, але з ружовым гіменафорам, які расце на глебе ў лясах; неядомы, жоўцевы грыб.

тыла́пія

(н.-лац. tilapia)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах Афрыкі і ўсходняга Міжземнамор’я.

тыленхі́ды

(н.-лац. tylenchidae)

атрад гельмінтаў класа нематодаў паразіты агародных, тэхнічных і дэкаратыўных раслін.

тыле́цыя

(н.-лац. tilletia)

базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, асаковых.

тыле́я

(н.-лац. tillaea)

травяністая расліна сям. таўсцянкавых з густым лісцем і белымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; расце на пясчаных берагах рэк.