Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меламе́д

(яўр. melammed)

настаўнік у яўрэйскай школе.

меламі́н

(ад гр. melas = чорны + аміны)

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў, у тэкстыльнай прамысловасці.

мелампсары́дый

(н.-лац. melampsoridium)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці вышэйшых раслін.

мелампсо́ра

(н.-лац. melampsora)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці і парастках травяністых раслін, кустоў і дрэў.

меланале́ўка

(н.-лац. melanoleuca)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў лясах, садах, хмызняках, на лугах; ядомы.

меланасо́мы

(ад гр. melas, -anos = чорны + сома)

цытаплазматычныя структуры меланацытаў і меланафораў.

меланаспо́ра

(н.-лац. melanospora)

сумчаты грыб сям. меланаспоравых, які развіваецца на жывёльных і раслінных субстратах.

меланатрапі́н

(ад гр. melas, -anos = чорны + trope = паварот, перамена)

тое, што і інтэрмедын.

меланафо́ры

(ад гр. melas, -anos = чорны + -фор)

пігментныя клеткі ў амфібій, размешчаныя ў эпідэрмісе і ўласна скуры.

меланацы́ты

(ад гр. melas, -anos = чорны + -цыты)

пігментныя клеткі жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць меланін, абумоўліваючы чорную, карычневую, шэрую і рыжую афарбоўку покрываў і ўнутраных абалонак цела.