Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мейстэрзі́нгеры

(ням. Meistersinger = майстар спеву)

нямецкія паэты-спевакі 14—16 ст. з цэхавых рамеснікаў, якія практыкавалі кананічную манеру выканання песень на рэлігійна-дыдактычныя, а пазней і свецкія тэмы; пераемнікі мінезінгераў.

меко́ній

(гр. mekonion = макавы сок)

першародны кал плода і немаўляці.

мектэ́б

(ар. maktab)

пачатковая мусульманская школа для хлопчыкаў.

мела-

(гр. melos = песня)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны са спевамі, музыкай».

меладра́ма

(ад мела- + драма)

1) драматычны жанр, п’еса з вострай інтрыгай, ярка выражаным супрацьпастаўленнем дабра і зла, павышанай эмацыянальнасцю;

2) перан. падзеі, перажыванні, якія выклікаюць смех сваёй ненатуральнасцю і прыўзнятасцю.

меладраматы́зм

(фр. mélodramatisme)

празмерная чуллівасць, ненатуральнасць у паказе чаго-н., уласцівая меладраме.

меладэклама́цыя

(ад мела + дэкламацыя)

мастацкае чытанне ў суправаджэнні музыкі.

мелазі́ра

(н.-лац. melosira)

каланіяльная дыятомавая водарасць сям. касцыпадыскавых, якая пашырана ў планктоне і бентасе прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.

мелама́н

(ад мела- + -ман)

той, хто вельмі любіць музыку і спевы.

мелама́нія

(ад мела- + манія)

вялікае захапленне музыкай і спевамі.