Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезато́рый

(ад меза- + торый)

прадукт радыеактыўнага распаду торыю; выкарыстоўваецца ў медыцыне, для вырабу святлівых фарбаў.

мезатро́н

(ад меза- + -трон)

устарэлая назва мезона.

мезатро́фны

(ад меза- + -трофны);

м-ыя азёры — вадаёмы з сярэднім утрыманнем пажыўных рэчываў.

мезатро́фы

(ад меза- + -трофы)

расліны, якія растуць на ўмераных па ўрадлівасці глебах (параўн. алігатрофы, эўтрофы).

мезатэ́лій

[ад меза- + (эпі)тэлій]

разнавіднасць эпітэлію, які высцілае серозныя абалонкі поласцей цела (брушыну, плеўру і інш.) пазваночных жывёл і чалавека.

мезатэ́ніум

(н.-лац. mesotenium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая трапляецца на вільготных скалах, схілах, імхах, рэдка на балоце, у рэках, канавах, лужынах.

мезатэрма́льны

(ад меза- + гр. therme = цяпло);

м-ыя радовішчы — залежы карысных выкапняў, адкладзеныя з гарачых мінеральных раствораў у нетрах Зямлі на глыбіні да 5 км пры тэмпературах 200—300°С.

мезатэрмі́я

(ад меза- + -тэрмія)

павышэнне тэмпературы вады ў вадаёме на глыбіні 0,5—1,5 м.

мезафі́л

(ад меза- + гр. phyllon = ліст)

асноўная тканка лістоў раслін (парэнхіма), у клетках якой змяшчаецца хларафіл.

мезафі́лы

(ад меза- + -філ)

арганізмы, якія нармальна існуюць і размнажаюцца пры сярэдніх тэмпературах (20—40° С).