Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магні́тны

(ад магніт)

1) які мае адносіны да магніта;

2) які мае ўласцівасць магніта.

магніто́граф

(ад магніта- + -граф)

прыбор для безупыннай рэгістрацыі змен магнітнага поля Зямлі.

магніто́ла

[ад магніта(фон) + (радыё)ла]

апарат, які аб’ядноўвае радыёпрыёмнік і магнітафон.

магніто́метр

(ад магніта- + метр)

прыбор для вымярэння магнітных велічынь (магнітнай індукцыі, намагнічанасці горных парод і інш.).

магніту́да

(лац. magnitudo = велічыня)

умоўная велічыня, якая характарызуе агульную энергію пругкіх ваганняў, выкліканых землетрасеннямі або выбухамі.

магніфіка́т

(лац. Magnificat = першае слова песнапення)

шматгалосы твор для хору і сімфанічнага аркестра звычайна радаснага, узнёслага характару на тэкст рэлігійнага каталіцкага песнапення.

магно́лія

(н.-лац. magnolia, ад фр. Magnol = прозвішча фр. батаніка 17 ст.)

дрэвавая або кустовая расліна сям. магноліевых з буйнымі пахучымі белымі ці ружовымі кветкамі, пашыраная ва Усх. і Паўд. Усх. Азіі, Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

маго́нія

(н.-лац. mahonia)

вечназялёная кустовая або дрэвавая расліна сям. барбарысавых з буйным калючым лісцем і цёмна-сінімі або чорнымі ядомымі ягадамі, пашыраная ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

маго́т

(фр. magot)

бясхвостая малпа роду макак, якая сустракаецца ў Паўн.-Зах. Афрыцы і ў Еўропе (каля Гібралтара).

мада́льнасць

(ад мадальны)

1) граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці;

2) лог. катэгорыя, якая выражае ступень верагоднасці, дакладнасці суджэння; па мадальнасці адрозніваюць ападыктычныя, асертарычныя і праблематычныя суджэнні.