Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тубафо́н

(ад туба + -фон)

ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучальных званочкаў.

туберкулёз

(н.-лац. tuberculosis, ад лац. tuberculum = бугарок)

інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца мікрабактэрыямі туберкулёзу, або палачкай Коха; паражае лёгкія, косці, суставы, кішэчнік; сухоты.

туберкулі́н

(ад лац. tuberculum = бугарок)

прэпарат для дыягностыкі туберкулёзу.

тубе́ркулы

(лац. tuberculum = бугарок)

бугаркі ў тканках арганізма, выкліканыя туберкулёзнай палачкай.

туберкуля́рыя

(н.-лац. tubercularia)

недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на адмерлых галінках кустоў і лісцевых дрэў.

тубі́фера

(н.-лац. tubifera)

слізявік сям. рэтыкулярыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне, апалым лісці, лясным подсціле.

ту́бус

(лац. tubus = труба)

труба ў аптычных прыборах.

тубяро́за

(лац. tuberosus = пакрыты бугаркамі)

травяністая расліна сям. амарылісавых з белымі духмянымі кветкамі, эфірны алей якой выкарыстоўваецца ў парфумерыі; вырошчваецца як дэкаратыўная.

туга́й

(цюрк. tugaj)

пойменны лес, непраходны зараснік у рачных далінах пустыннай і паўпустыннай зон Сярэд. і Цэнтр. Азіі.

ту́грык

(манг. tögrög)

грашовая адзінка Манголіі, роўная 100 мунгу.