Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дынатэ́рый

(ад гр. deinos = страшны, жахлівы + -тэрый)

вымерлае слонападобнае млекакормячае, якое існавала ў сярэдзіне кайназою.

дынацэра́ты

(н.-лац. dinocerata, ад гр. deinos = страшны + keras, -atos = рог)

група млекакормячых палеагенавага перыяду, якая спалучала прыметы старажытных драпежнікаў і архаічных капытных.

дынацэфа́лы

(ад гр. deinos = страшны + цэфал)

група вымерлых паўзуноў атрада тэрапсідаў, якія жылі ў канцы палеазою.

ды́нга

(англ. dingo)

драпежнік сям. воўчых, які водзіцца ў Аўстраліі; некаторыя вучоныя разглядаюць д. як падвід здзічэлага свойскага сабакі.

ды́нгі

(англ. dinghy)

маленькі гоначны швербот.

ды́нер-тэа́тр

(англ. dinnertheater, ад dinner = абед + theater = тэатр)

тэатр за вячэрай; рэстаран, дзе ў час вячэры і пасля яе адбываюцца тэатральныя прадстаўленні для гасцей, якія сядзяць за сталамі.

дынітрабензо́л

(ад ды- + нітрабензол)

арганічнае злучэнне, цвёрдае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў.

дынітранафталі́н

[ад ды- + нітра(ген) + нафталін]

арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца ў вытворчасці некаторых фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў.

дынітраталуо́л

(ад ды- + нітраталуол)

арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца пры вырабе выбуховых рэчываў.

дынітрахлорбензо́л

[ад ды- + нітра(ген) + хлорбензол]

арганічнае злучэнне, жоўтае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбавальнікаў.